Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалёт Цімашэнкі прызямліўся ў Кіеве


Самалёт, на борце якога знаходзілася вызваленая сёньня з-за кратаў былая прэм’ерка Юлія Цімашэнка, каля 19:30 прызямлілася ў сталічным аэрапорце «Кіеў». У бліжэйшы час Цімашэнка плянуе выступіць на Майдане.

Сёньня каля 17:30 Юлію Цімашэнку вывезьлі з будынка шпіталя ў Харкаве на сядзячым вазку. Яна з дапамогай села ў машыну і накіравалася ў аэрапорт.

22 лютага Вярхоўная Рада прыняла пастанову аб выкананьні міжнародных абавязальніцтваў Украіны адносна вызваленьня экс-прэм’ер-міністра Украіны Юліі Цімашэнкі.

Цімашэнка ў кастрычніку 2011 года была асуджаная да 7 гадоў пазбаўленьня волі за перавышэньне паўнамоцтваў пры падпісаньні газавых кантрактаў з Расеяй у 2009 годзе.



ЖЫВЫ БЛОГ


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG