Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч заявіў пра дзяржпераварот


Віктар Януковіч

Віктар Януковіч

Такую заяву ён зрабіў у Харкаве тэлеканалу UBR.

«Я зрабіў усё, каб не было кровапраліцьця. Мы прынялі два законы пра амністыю. Мы рабілі ўсе крокі, якія б стабілізавалі палітычную сытуацыю», — сказаў Віктар Януковіч.

З словаў Януковіча можна зрабіць выснову, што ўчора ўвечары ён прыбыў у Харкаў, каб прыняць удзел у супольным зьезьдзе дэпутатаў. Аднак ён сьцвярджае, што яму не ўдалося прыняць удзел у мерапрыемстве, бо ён «увесь час мусіў быць на сувязі. Адбываюцца перасьледы людзей. Людзей перасьледуюць у месцах іх пражываньня».

«Я раблю ўсё, каб не дапусьціць далейшага... Кровапраліцьце ўжо блізка», — так сканчаецца відэазапіс інтэрв’ю Віктара Януковіча.

Віктар Януковіч ў інтэрвію каналу UBR параўнаў падзеі ва Ўкраіне з прыходам нацыстаў да ўлады ў Нямеччыне і Аўстрыі.

«Мы бачым паўтор нацысцкі... Калі ў 30-я гады ў Нямеччыне і Аўстрыі нацысты прыходзілі да ўлады... Забаранялі партыі... Гэта тое самае... Перасьледуюць, б’юць, зьбіваюць людзей. Паляць дамы, офісы».

Віктар Януковіч паведаміў, што былога старшыню Вярхоўнай Рады Віктара Рыбака зьбілі. Нібыта гэта стала прычынай яго заявы пра адстаўку:

«Яго ўчора зьбілі. Ён прыехаў да мяне. Па дарозе стралялі ў машыну. Ён прыехаў да мяне. Я яго забраў і зараз адправіў яго ў машыне ў Данецк на лячэньне. Гэтаксама і кіраўнік адміністрацыі Клюеў. Зараз пайшлі пагрозы і сябрам Канстытутцыйнага суду. Учора дэпутаты Партыі рэгіёнаў выходзілі з парлямэнта, іх закідалі камянямі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG