Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінцы Аўстрыі дамагліся ўзбуджэньня крымінальнай справы супраць старшыні адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны


Андрэй Клюеў

Андрэй Клюеў

Праваахоўныя органы Аўстрыі ўзбудзілі крымінальную справу супраць Андрэя Клюева — старшыні адміністрацыі прэзыдэнта Віктара Януковіча.

Справа ўсчатая паводле двух артыкулаў: «адмываньне грошай» і «злоўжываньне ўладай». Расьсьледаваньне праводзяць пракуратура і дэпартамэнт барацьбы з эканаічнымі злачынствамі і карупцыяй.

Запыт да праваахоўных органаў Аўстрыі накіравалі мясцовыя ўкраінскія актывісты. Паводле крымінільнага кодэксу Аўстрыі, артыкул «Адмываньне грошай» прадугледжаванае пакараньне ад аднаго да дзесяці гадоў. Артыкул "Злоўжываньне ўладай"прадугледжвае ад шасьці месяцаў да пяці гадоў зьняволеньня.

Паводле расьсьледаваньняў украінскіх журналістаў, браты Клюевы ў Аўстрыі валодаюць сеткай кампаній, якія кантралююць сонечную энэргетыку ва Ўкраіне. Таксама яны валодаюць дарагімі аб’ектамі нерухомасьці.

Узбуджэньне крымінальнай справы азначае, што банкаўскія рахункі яе фігурантаў будуць заблякаваныя.
Дакумэнт пра ўсчынаньне крымінальнай справы

Дакумэнт пра ўсчынаньне крымінальнай справы

XS
SM
MD
LG