Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За Аляксандра Турчынава прагаласавала 288 дэпутатаў.

На пасаду старшыні парлямэнта Ўкраіны былі ўнесеныя кандыдатуры бізнэсоўца Пятра Парашэнкі і намесьніка старшыні партыі «Бацьукаўшчына» Аляксандра Турчынава.

Парашэнка зьняў сваю кандыдатуру на карысьць Турчынава.

«Цэнтар улады ва Ўкраіне знаходзіцца тут, ва ўкраінскім парлямэнце. Мы павінны пачаць фармаваць кааліцыйны ўрад», — заявіў Турчынаў пасьля абраньня і заняў месца старшыні.

Аляксандар Турчынаў апрануты ў скураную куртку, на ягонай шчацэ плястыр, бо ён быў паранены ў шчаку асколкам шумавой гранаты пад час спробы зачысткі Майдана «Беркутам» 18 лютага.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG