Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці прытуліць Лукашэнка Януковіча?


Віктар Януковіч і Аляксандар Лукашэнка

Віктар Януковіч і Аляксандар Лукашэнка

Палітоляг Аляксандр Класкоўскі лічыць, што беларускія ўлады цалкам могуць прадаставіць прытулак прадстаўнікам рэжыму Віктара Януковіча, таму што, як паказвае досьвед, шмат хто з дыктатараў атрымлівалі публічную падтрымку з боку беларускага кіраўніка.

Разам з тым, паводле словаў эспэрта, такі крок можа нэгатыўна згуляць на іміджы краіны, якую пасьля выпадку з Бакіевым і так называлі «звалкай дыктарараў».

«Тут адразу ўзгадваецца прыклад Бакіева, якога беларускі кіраўнік прытуліў і нібыта даў грамадзянсвта. Але я думаю, што ў пляне піяру гэта не станоўчы момант для Аляксандра Лукашэнкі, таму што шмат было закідаў у ягоны бок з гэтай нагоды. Шмат было жартаў наконт таго, што Беларусі становіцца «звалкай дыктатараў», — сказаз Аляксандр Класкоўскі.

«Я ня думаю, што вельмі хочацца беларускаму кіраўніку памнажаць у Беларусі шэрагі „былых“, тых, хто дыскрэдытаваў сябе на радзіме і мусіць хавацца ў іншай краіне. Хаця я дапускаю, што беларускія ўлады могуць пайсьці на крок прадастаўленьня прытулку і Захарчанку, і іншым хаўрусьнікам Януковіча, таму што беларускае кіраўніцтва любіць публічна падкрэсьліваць салідарнасьць з дыктатарамі. Усе дыктатары, якія кепска скончылі ў той уі іншы час, атрымлівалі публічную вэрбальную падтрымку з боку беларускага кіраўніка», — адзначыў Аляксандар Класкоўскі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG