Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч зьехаў зь Межыгор’я. З рэчамі


У адным з будынкаў Межыгор'я.

У адным з будынкаў Межыгор'я.

Журналістаў 5 каналу пусьцілі ў прыватную рэзыдэнцыю Януковіча Межыгор’е, што пад Кіевам.

Служба аховы была ветлівай з журналістамі, калі ахоўнікі прыехалі на працу, нікога ў рэзыдэнцыі ўжо не было.

«Януковіч зьехаў у Харкаў і не зьбіраецца вяртацца, забраў уласныя рэчы»,— паведаміла карэспандэнтка 5 канала з Межыгор’я.

Самаабарона Майдана бярэ рэзыдэнцыю пад свой катроль, у Вярхоўнай Радзе зарэгістраваны праект пастановы аб вяртаньні рэзыдэнцыі ва ўласнасьць дзяржавы.

Межыгор'е -- прыватная рэзыдэнцыя Януковіча, частка гэтага копмлексу зарэгістраваная на трэція асобы, рэзыдэнцыя адрозьніваецца выключным багацьцем інтэр'ераў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG