Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны падаў у адстаўку


Уладзімер Рыбак (П)
Уладзімер Рыбак (П)

Сьпікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ўладзімер Рыбак падаў заяву пра адстаўку.

Уладзімер Рыбак агрумэнтаваў сваю заяву кепскім здароўем.

Сэсію вядзе намесьнік старшыні Раман Кашулінскі з партыі «Свабода».

Ігар Калетнік, віцэ-сьпікер Вярхоўнай рады з камуністычнай партыі таксама падаў у адстаўку – паведаміў віцэ-сьпікер Кашулінскі.

Алег Цягнібок заклікаў Раду выбраць новага сьпікера, прызначыць кіраўнікоў Генэральнай пракуратуры, СБУ, МУС, правесьці датэрміновыя выбары прэзыдэнта на канец траўня.

Большасьць в.а. міністраў разьбегліся, Януковіч знаходзіцца невядома дзе. Адзіны органам застаецца Вярхоўная Рада, заявіў лідэр фракцыі “Бацькаўшчыны” Аляксандар Турчынаў.

Ён заклікаў сёньня ж абраць новага сьпікера Рады і новага выканаўца абавязкаў прэм’ера.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG