Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Менску — «Гарадзенскі гармідар»


Сёньня ў менскім клюбе Re: Public выступіць гарадзенскі гурт Dzieciuki з прэзэнтацыяй альбому. Акрамя «Дзецюкоў» зайграюць гурты «Тлушч» і Pomidor/off. Гурт Аляксандра Памідорава абяцае выканаць шмат сваіх вядомых песень, а таксама зрабіць прэм’еру. Канцэрт ладзіць сайт Tuzin.fm.

Музычны журналіст і арганізатар канцэрту Сяргей Будкін адзначыў у інтэрвію Радыё Свабода, што на канцэрце чакаецца жывая прэзэнтацыя дэбютнага альбому «Гарадзенскі гармідар»:

Сяргей Будкін

Сяргей Будкін

«Гэта вельмі моцная праца гурту «Dzieciuki». Пасьля яны граюць у Берасьці і выпраўляюцца ў эўрапейскі тур, так што наступным раз пабачым іх у нас няхутка. Таксама чакаецца выдатны выступ гурта Pomidor/off, падчас якога прагучаць вядомыя песьні і творы, якія ўвойдуць у будучы новы рэліз. Акрамя гэта, можна пазнаёміцца зь цікавым маладым панк-рок гуртом «Тлушч»

Квіткі можна будзе набыць непасрэдна ў касе клюба перад канцэртам.

Канцэрт адбываецца пры інфармацыйнай падтрымцы Радыё Свабода.

Мужыцкая праўда

Белы сьпіс. Алесь Дзянісаў
XS
SM
MD
LG