Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч хацеў уцягнуць у канфлікт армію — Більт


Віктар Януковіч

Віктар Януковіч

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч хацеў уцягнуць у супрацьстаяньне войска. Пра гэта заявілі міністры замежных справаў Швэцыі і Польшчы.

«Пацьверджана, што прэзыдэнт Януковіч хацеў выкарыстаць войска супраць пратэстоўцаў. Тое ж ён хацеў зрабіць у 2004 годзе, аднак яго спынілі», — напісаў у «Твітэры» кіраўнік МЗС Швэцыі Карл Більт.



Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі, які прымаў удзел у перамовах улады і апазыцыі ў Кіеве, заявіў увечары ў пятніцу журналістам у Варшаве: «У нас былі сыгналы, што ў выпадку паразы ў справе паразуменьня прэзыдэнт Януковіч рэзэрвуе і рыхтуецца да выкарыстаньня ўнутраных войскаў».

Міністэрства абароны Украіны гэтыя заявы замежных міністраў пакуль не камэнтавала.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG