Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч пакінуў Кіеў


Клічко паціскае руку Віктару Януковічу
Клічко паціскае руку Віктару Януковічу
Прэзыдэнт Віктар Януковіч з абмежаваным колам асабліва даверанай аховы а 22:40 вылецеў у Харкаў.

Пра гэта паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на сайт ZN.UA, які ў сваю чаргу спасылаецца на высокапастаўленую крыніцу ў адміністрацыі прэзыдэнта.

У прэзыдэнцкім самалёце знаходзяцца таксама сьпікер парлямэнту Уладзімір Рыбак і кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Андрэй Клюеў.

Самалёт пастаўлены на маршрут Кіеў-Харкаў-Марыупаль-Расея, аднак ён можа быць cкарэктаваны.

Крыніца ZN.UA таксама падкрэсьліла, што Януковіч сумняецца ў мэтазгоднасьці падпісаньня прынятага ў пятніцу Вярхоўнай Радай закону аб аднаўленьні Канстытуцыі 2004 года.

Як вядома, лідэры трох апазыцыйных фракцыяў 21 лютага падпісалі пагадненьне па ўрэгуляваньні крызісу з прэзыдэнтам Віктарам Януковічам — як патлумачылі яны, каб пазьбегнуць расколу Украіны і новага кровапраліцьця.

Пасьля гэтага Вярхоўная Рада хутка прыняла шэраг рашэньняў, якія прасоўвала апазыцыя: вяртаньне да Канстытуцыі 2004 (з наступным яе рэфармаваньнем), адхіленьне ад кіраўніцтва МУС Віталя Захарчанкі, вызваленьне ад пакараньня актывістаў і дапамога ад дзяржавы пацярпелым і сем’ям загінулых удзельнікаў акцый пратэсту.

Акрамя таго, прыняты закон, па якім можна вызваліць з турмы экс-прэм’ера і лідэра «Бацькаўшчыны» Юлію Цімашэнку.

Пры гэтым патрабаваньне пратэстоўцаў аб неадкладнай адстаўцы Януковіча з пасады прэзыдэнта не задаволенае. Януковіч толькі заявіў аб згодзе правесьці датэрміновыя выбары ў сьнежні.



ЖЫВЫ БЛОГ


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG