Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Правы сэктар» не складзе зброю, пакуль Януковіч ня пойдзе ў адстаўку


Лідэр «Правага сэктару» Дзьмітры Яраш, які ў пятніцу ўпершыню выступіў са сцэны Майдану Незалежнасьці, заявіў, што ўдзельнікі яго руху не складуць зброю да таго часу, пакуль прэзыдэнт Віктар Януковіч не падасьць у адстаўку.

Дзьмітры Яраш таксама заявіў, што «Правы сэктар» гатовы ўзяць на сябе адказнасьць за «далейшае разгортваньне украінскай рэвалюцыі». Ён таксама патрабаваў пакараньня для вінаватых у забойствах мітынгоўцаў.

Раней сёньня «Правы сэктар» крытычна ацаніў заяву прэзыдэнта Віктара Януковіча аб пляне выхаду з палітычнага крызісу, пра якую ён дамовіўся зь лідэрамі апазыцыі. «Нацыянальная рэвалюцыя працягваецца», — адзначыў «Правы сэктар» у сваёй заяве.



ЖЫВЫ БЛОГ


XS
SM
MD
LG