Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла закон, якім зьмененыя артыкулы, па якіх асуджаная Юлія Цімашэнка.

Гэты закон прадугледжвае дэкрыміналізацыю шэрагу артыкулаў, па якіх асудзілі экс-прэм’ер-міністра.

За такое рашэньне прагаласавала 310 народных дэпутатаў.

Пасьля гэтага паседжаньне рады абвясьцілі закрытым.

Цімашэнка адбывае сямігадовы тэрмін зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў. У ЭЗ лічаць крымінальны перасьлед Цімашэнкі палітычна матываваным.

Абаронца Юліі Цімашэнкі Сяргей Уласенка заявіў журналістам, што цяпер суд сваім рашэньнем павінен вызваліць экс-прэм’ера.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG