Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рада вярнула Канстытуцыю-2004


Вярхоўная Рада Ўкраіны

Вярхоўная Рада Ўкраіны

Украінскі парлямэнт прагаласаваў за вяртаньне да Канстытуцыі 2004 году, якая абмяжоўвае ўладу прэзыдэнта.

За такое рашэньне прагаласавалі 386 з 397 дэпутатаў, зарэгістраваных у залі.

А менавіта: 140 дэпутатаў з фракцыі Партыі рэгіёнаў, 89 — «Бацькаўшчына», 40 — «УДАР», 35 — «Свабода», 32 — КПУ, 50 — пазафракцыйныя.

Пасьля галасаваньня дэпутаты прасьпявалі гімн.

Перад тым украінская апазыцыя і прэзыдэнт Віктар Януковіч падпісалі пагадненьне, якое мае улагодзіць палітычны крызіс, падчас якога на гэтым тыдні загінулі дзясяткі людзей і сотні былі параненыя. Сёньня Прэзыдэнт Януковіч выступіў з заявай, што ён ініцыюе датэрміновыя выбары прэзыдэнта, фармаваньне ўраду народнага даверу і вяртаньне да Канстытуцыі 2004 году. У заяве не казалася пра дату датэрміновых выбараў.
XS
SM
MD
LG