Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Немку злавілі на допінгу?


Эві Захенбахер-Штэле

Эві Захенбахер-Штэле

У пакуль афіцыйна не названага нямецкага атлета на Алімпіядзе ў Сочы знайшлі сьляды допінгу. Допінг знойдзены ў пробе «А» і сёньня мае быць прааналізаваная запасная проба «Б». Вынікі ў двух пробах вельмі рэдка не супадаюць.

Нямецкі алімпійскі камітэт не называе імя, але расейскае агенцтва «Інтэрфакс» паведаміла, што гэта біятляністка Эві Захенбахер-Штэле, якая раней была алімпійскай чэмпіёнкай, але ня мае мэдалёў у Сочы.

Атлетаў, якіх ловяць на допінгу, чакае дыскваліфікацыя і пазбаўленьне мэдалёў, калі такія ёсьць. Нямеччына пакуль мае 16 мэдалёў на цяперашняй Алімпіядзе, у тым ліку восем залатых. Гэта трэці агульны вынік пасьля Нарвэгіі і ЗША.
XS
SM
MD
LG