Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Барадач атрымаў прэмію


Уладзімер Барадач

Уладзімер Барадач

Камісія па ўручэньні прэміяў «З адкрытым забралам» грамадзкага руху імя Юр’я Захаранкі «Абаронцы Айчыны» прысудзіла прэмію за 2013 год палітуцекачу, былому камандзіру мар’інагорскага спэцназу Ўладзімеру Барадачу.

Адзначаецца ягоны ўнёсак у аб’яднаньне апазыцыі, у расьсьледаваньне справы аб зьнікненьні Юр’я Захаранкі, а таксама шматгадовая барацьба за дэмакратыю.

Барадач цяпер жыве ў Нямеччыне пад Мюнхенам, таму прэмію замест яго ўручылі актывісту руху вэтэранаў вайны ў Аўганістане Аляксандру Камароўскаму. Камароўскі адзначыў, што гэта заслужаная прэмія за шматгадовыя намаганьні Барадача па барацьбе з рэжымам у Беларусі. Паводле Камароўскага, Барадач у выгнаньні намагаецца аб’яднаць апазыцыю і гатовы да актыўных дзеяньняў па аднаўленьні дэмакратыі ў Беларусі.

Уручаючы прэмію, кіраўнік «Прававой дапамогі насельніцтву» Алег Воўчак адзначыў, што Барадач рыхтуецца да беларускага Майдану.

Раней прэмію «З адкрытым забралам» атрымалі праваабаронца Раіса Міхайлоўская, генэрал Валеры Фралоў, палітвязень Мікалай Аўтуховіч, экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Казулін, палітвязень Мікола Статкевіч, праваабаронца Гары Паганяйла ды іншыя.

Былыя ляўрэаты прэміі «З адрытым забралам» грамадзкага руху імя Юрыя Захаранкі «Абаронцы Айчыны»: Аляксандар Тамковіч, Валер Фралоў, Раіса Міхайлоўская і Аляксандр Камароўскі. Побач зь імі — праваабаронца Алег Воўчак і вэтэран вайны ў Аўганістане Пётар Кавалёў

Былыя ляўрэаты прэміі «З адрытым забралам» грамадзкага руху імя Юрыя Захаранкі «Абаронцы Айчыны»: Аляксандар Тамковіч, Валер Фралоў, Раіса Міхайлоўская і Аляксандр Камароўскі. Побач зь імі — праваабаронца Алег Воўчак і вэтэран вайны ў Аўганістане Пётар Кавалёў

XS
SM
MD
LG