Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Фракцыя Партыі рэгіёнаў ў Вярхоўнай Радзе імкліва губляе дэпутатаў


Вярхоўная Рада, архіўны здымак

Вярхоўная Рада, архіўны здымак

19 дэпутатаў пакінулі шэрагі партыі Януковіча.

Народны дэпутат Мікола Джыга падаў у сакратарыят парлямэнту заяву пра выхад з фракцыі Партыі рэгіёнаў у Вярхоўнай Радзе. Пра гэта паведамляе ўкраінская служба Радыё Свабода.

«Забойстваў маладых людзей не даруе ні гісторыя, ні грамадзяне, ні ўсясьветная супольнасьць», — зазначыў Джыга.

Апроч таго, народныя дэпутаты Юры Палячэнка і Віталь Хамутыньнік таксама заявілі сёньня, што выходзяць з фракцыі Партыі рэгіёнаў.

Віталь Хамутыньнік напісаў у Фэйсбуку: «Сёньня мы знаходзімся за крок ад грамадзянскай вайны. Сытуацыя выйшла з-пад кантролю: у цэнтры сталіцы расстрэльваюць людзей, мірнае насельніцтва ў паніцы хаваецца па будынках, намагаючыся абараніць сябе і сваіх дзяцей ад марадэраў на вуліцах. У парлямэнту быў шанец урэгуляваць сытуацыю, але мы не змаглі ім мудра скарыстацца. І, як бачым, не ўва ўсіх хапае мудрасьці зрабіць гэта нават цяпер. Я прыняў рашэньне выйсьці з Партыі рэгіёнаў».

Раней пра такі намер заявілі яшчэ 16 «рэгіяналаў», сярод якіх старшыня Кіеўскай гарадзкой дзяржаўнай адміністрацыі Ўладзімер Макеенка, таксама народны дэпутат.
XS
SM
MD
LG