Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Віктар Януковіч ініцыюе датэрміновыя выбары прэзыдэнта і вяртаньне да Канстытуцыі 2004 году.

Пра гэта гаворыцца ў ягоным звароце, апублікаваным у пятніцу.

«Заяўляю пра тое, што я ініцыюю датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары», — сказана ў заяве.

«Я ініцыюю таксама вяртаньне да Канстытуцыі 2004 году зь пераразьмеркаваньнем паўнамоцтваў у бок парлямэнцкай рэспублікі», — падкрэсьліў ён.

«Заклікаю да пачатку працэдуры фармаваньня ўраду нацыянальнага даверу», — таксама адзначыў Януковіч.

«Як прэзыдэнт і гарант Канстытуцыі я выконваю сёньня свой абавязак перад народам, перад Украінай і перад Госпадам Богам у імя захаваньня дзяржавы, у імя захаваньня жыцьця людзей, у імя міру і спакою на нашай зямлі», — адзначыў ён.

«У гэтыя трагічныя дні, калі Ўкраіна панесла такія цяжкія страты, калі загінулі людзі па абодва бакі барыкад, лічу сваім абавязкам перад сьветлай памяцьцю загінулых заявіць — нічога няма важнейшага над чалавечае жыцьцё. І няма такіх крокаў, якія б мы ўсе разам не павінны былі зрабіць, каб аднавіць мір ва Ўкраіне», — дадаў ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG