Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпявак Ёсіф Кабзон і шэраг украінцаў, якія жывуць у Расеі, зьвярнуліся з адкрытым зваротам да Віктара Януковіча з просьбай тэрмінова ўрэгуляваць сытуацыю ў краіне.

У звароце актывісты Эўрамайдану названыя «майданшчыкамі», якія «на чале з Клічком, Яцанюком, Цягнібокам і іншымі радыкальнымі сіламі прывялі да таго, што гінуць людзі, гараць будынкі, захопліваюцца дзяржаўныя ўстановы, ваенныя часткі, зачыняюцца школы і дзіцячыя сады».

На думку ўкраінцаў, якія падпісалі зварот,«майданшчыкі» «ўжо ня думаюць пра эўраінтэграцыю, пра дабрабыт свайго народу, пра росквіт сваёй краіны, пра гістарычную спадчыну старажытнай Русі».

«Мы бачым на вуліцах і плошчах Украіны партрэты Бандэры, фашысцкую свастыку, чуем антырасейскія заклікі. Мы просім Вас (...) ужыць усю ўладу і сілу, якая ёсьць у вашых руках. Завадатары ўсяго гэтага беспарадку павінны быць тэрмінова арыштаваныя і аддадзеныя пад суд», — гаворыцца ў звароце.

Сярод падпісантаў звароту — дзеячы культуры, дзяржаўныя і грамадзкія дзеячы, вайскоўцы, журналісты. Усяго 26 чалавек.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG