Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных спраў Украіны Віталь Захарчанка, які раней адмаўляў ужываньне падначаленымі яму падразьдзяленьнямі агнястрэльнай зброі, прызнаў учарашні факт абстрэлу грамадзян.

У звароце на сайце МУС Украіны Захарчанка так патлумачыў, чаму ўчора аўтаматчыкі і снайпэры стралялі ў бяззбройных людзей:

«Улічваючы, што супрацоўнікі міліцыі нясуць службу па ахове грамадзкага парадку без агнястрэльнай зброі, было прынятае рашэньне адцягнуць сілы да ўрадавага кварталу.

Для таго каб даць бяззбройным міліцыянтам магчымасьць выйсьці з-пад абстрэлу з найменшымі стратамі, пасьля на месца здарэньня прыбылі ўзброеныя праваахоўнікі. Яны ўжылі зброю ў рамках патрабаваньняў Закону Ўкраіны «Аб міліцыі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG