Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горай жыць, чым у Менску, толькі ў Тбілісі


У штогадовым аглядзе якасьці жыцьця ў 223 гарадах сьвету нью-ёркская кансалтынгавая кампанія «Mercer» паставіла сталіцу Аўстрыі Вену на першае месца ў рэйтынгу найбольш камфортных гарадоў сьвету. Вена займала першае месца ў гэтым рэйтынгу таксама тры папярэднія гады.

У першай пяцёрцы, як і ў мінулым годзе, знайшліся Цурых у Швэйцарыі, Оклэнд у Новай Зэляндыі, Мюнхэн у Нямеччыне і Ванкувэр у Канадзе.

Менск у гэтым рэйтынгу апынуўся на 189-м месцы. Ніжэй з эўрапейскіх гарадоў быў клясыфікаваны толькі Тбілісі (191).

Нізкі рэйтынг «гарадзкога камфорту» і ў Санкт-Пецярбургу — 168 месца. Найвышэй з гарадоў ЗША ў гэтым рэйтынгу апынуўся Сан-Францыска — на 27 месцы.

На апошнім, 223-м месцы рэйтынгу знаходзіцца Багдад.

Рэйтынгі якасьці гарадзкога жыцьця фірмы «Mercer» шырока выкарыстоўваюцца ўрадамі і шматнацыянальнымі кампаніямі дзеля вылічэньня кампэнсацыі дыпляматам, службоўцам і працаўнікам, якіх пасылаюць на замежныя пасады.

Чыньнікі, паводле якіх кампанія «Mercer» праводзіць ацэнку ўзроўню гарадзкога жыцьця, ахопліваюць 10 катэгорый. Найважнейшымі катэгорыямі зьяўляюцца палітычнае, эканамічнае і сацыяльнае асяродзьдзе (палітычная стабільнасьць, узровень злачыннасьці і правапарадку, правілы абмену валюты, банкаўскія паслугі, узровень цэнзуры і асабістых свабодаў). Улічваюцца таксама даступнасьць мэдычных паслуг, адукацыі (у тым ліку міжнародных школ), чысьціня паветра і стан навакольнага асяродзьдзя, узровень камунальных службаў, грамадзкага транспарту, даступнасьць шырокага спэктру тавараў народнага спажываньня, разьвіцьцё жыльлёвага будаўніцтва і наяўнасьць базаў адпачынку (рэстараны, тэатры, кіно, стадыёны).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG