Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле заявы сьпікера Ўладзімера Рыбака, першае пытаньне — вяртаньне да Канстытуцыі 2004 года, якая прадугледжвае парлямэнцка-прэзыдэнцкую форму кіраўніцтва.

Паседжаньне Вярхоўнай Рады пачалося каля 10 гадзіны па кіеўскім часе. У сэсійнай залі прысутныя дэпутаты ўсіх фракцый.

Сьпікер Уладзімер Рыбак заявіў, што падпісаў ўчарашнюю пастанову Рады пра спыненьне выкарыстаньня сілы і адвод сілавікоў у казармы.

«Нам трэба вярнуцца да Канстытуцыі 2004 года і сёньня мы павінны прыняць гэты закон. На сёньня трэба ўхваліць пастанову пра амністыю», сказаў ён.

Паводле Рыбака, кіраўнікі фракцый таксама разглядаюць праект падрыхтаванага пагадненьня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG