Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасьці пагадненьня зь Януковічам


Прэсавая служба Януковіча афіцыйна паведаміла пра завяршэньне перамоваў па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў дзяржаве пры ўдзеле самога Віктара Януковіча, лідэраў апазыцыі і прадстаўнікоў Эўрапейскага Зьвязу ды Расеі.

«Бакі дамовіліся аб парафаваньні Пагадненьня па ўрэгуляваньні крызісу. Падпісаньне дакумэнта чакаецца а 12.00-ай у адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны», — паведамляе прэсавая служба Януковіча.

Тым часам сайт «Українска правда» падае некаторыя дэталі гэтага дакумэнта:

«Праект Пагадненьня па ўрэгуляваньні крызісу прадугледжвае абмежаваньне паўнамоцтваў прэзыдэнта Януковіча шляхам вяртаньня Канстытуцыі 2004 года на працягу 48 гадзінаў. Таксама дамоўленасьці прадугледжваюць фарміраваньне на працягу 10 дзён кааліцыйнага ўрада. Януковіч, па словах крыніцаў, быццам бы пагадзіўся на правядзеньне датэрміновых выбараў прэзыдэнта ў сьнежні 2014 году».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG