Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прагрэс на перамовах зь Януковічам


Віталь Клічко («Удар»), Алег Цягнібок («Свобода»), Арсень Яцэнюк («Батьківщина»), , кіраўнікі Польшчы Радаслаў Сікорскі

Віталь Клічко («Удар»), Алег Цягнібок («Свобода»), Арсень Яцэнюк («Батьківщина»), , кіраўнікі Польшчы Радаслаў Сікорскі

Пад час перамоваў апазцыі і Віктара Януковіча пры пасярэдніцтве эўрапейскіх міністраў бакі дамовіліся аб парафаваць Пагадненене па ўрэгуляваньні крызісу.

Дакумэнт падпішуць сёньня а 12.00 паводле кіеўскага часу, паведамляе УНІАН.

Перамовы ў Януковіча мінулай ноччу цягнуліся 9 гадзінаў.

У перамовах паводле вывядзеньня Ўкраіны з палітычнага крызысу удзельнічалі лідары апазыцыі Арсень Яцэнюк («Батьківщина»), Алег Цягнібок («Свобода»), Віталь Клічко («Удар»), кіраўнікі МЗС Нямеччыны і Польшчы Франк-Вальтэр Штайнмаер і Радаслаў Сікорскі, а таксама расейскі амбудсмэн Уладзімер Лукін.

Пэўны час у перамовах удзельнічалі амбасадр Расеі ва Ўкраіне Міхаіл Зурабаў і амбасадар Францыі Алан Рэмі.

Усе ўдзельнікі перамоваў адмовіліся ад кантактаў з прэсай.

Штайнмаер і Сікорскі паведамілі, што ў першую палову пятніцы 21 лютага сустрэнуцца зь Віктарам Януковічам яшчэ раз.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG