Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Плошчу імя Януковіча перайменавалі ў плошчу Нігаяна


Грамадзкую акцыю правялі актывісты зь армянскага гораду Сьпітак.

Маладыя людзі з арганізацыі Грамадзянская дамова абвінавачваюць Януковіча ў гвалце і рэпрэсіях ва Ўкраіне.

Самаахвотна яны замянілі шыльды з назвай плошчы імя Януковіча на імя загінулага на Майдане армяніна Сяргея Нігаяна.

Сяргей Нігаян быў забіты на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве 22 студзеня.
Плошча імя Януковіча зьявілася ў Сьпітаку ў 2008 годзе.

Такім чынам адміністрацыя гораду прызнала заслугі ўкраінскага прэзыдэнта ў аднаўленьні Сьпітака пасьля трагічнага землятрусу ў 1988 годзе.

Віктар Януковіч паўгады правёў тады ў армянскім горадзе як кіраўнік будаўнічай арганізацыі па загадзе савецкага ўраду.
XS
SM
MD
LG