Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чорны сьпіс ЭЗ для ўкраінскіх чыноўнікаў яшчэ не гатовы


Праг эта паведаміў кіраўнік МЗС Нідэрляндаў Франц Тымерманс.

Раней чакалася, што санкцыі супраць украінскіх чынонікаў, датычных да парушэньня правоў чалавека ва Ўкраіне і адказныя за гвалтоўныя дзеяньні супраць пратэстоўцаць, пачнуць дзейнічаць з 21 лютага.

Аднак высьвятляецца, што заканадаўча яны будуць аформленыя яшчэ праз 1-2 дні.

Міністры пакуль не дамовіліся, хто менавіта будзе ўнесены ў «чорны сьпіс», паводле якога будзе забаронены ўезд у ЭЗ і замарожаныя фінансавыя актывы.

Аднак палітычнае рашэньне пра ўвядзеньне санкцый ужо прынятае. Яно прадугледжвае візавыя абмежаваньні, замарожваньне банкаўскіх рахункаў і ліцэнзій на пастаўку зброі і спэцтэхнікі ва Ўкраіну.
XS
SM
MD
LG