Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ў Кіеве. 21 лютага. Януковіч абвясьціў датэрміновыя выбары прэзыдэнта

Украіна аплаквае ахвяраў. Майдан стаіць. Рада вярнула Канстытуцыю-2004. Апазыцыя і Януковіч пры пасярэдніцтве эўрапейцаў падпісалі пагадненьне аб урэгуляваньні крызісу.


Коратка

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

08:48 22.2.2014
08:37 22.2.2014
03:56 22.2.2014

У Вярхоўнай Радзе разгледзяць закон аб імпічмэнце Януковічу

У Вярхоўнай Радзе зарэгістраваны законапраект аўтарства народнага дэпутата Мікалая Рудкоўскага «Аб імпічмэнце прэзыдэнту Украіны». Тэкст дакумэнту на сайце парлямэнту пакуль адсутнічае.

Мікалай Рудкоўскі — пазафракцыйны народны дэпутат. Ён выйшаў з фракцыі Партыі рэгіёнаў пасьля разгону мірнай дэманстрацыі ў Кіеве 30 лістапада
02:51 22.2.2014

Самаабарона Майдану ўзяла пад кантроль урадавы квартал


Вярхоўная рада, Кабінэт міністраў, адміністрацыя прэзыдэнта, Міністэрства ўнутраных справаў узятыя пад кантроль самаабароны Майдану. Пра гэта са сцэны Майдану заявіў народны дэпутат ад фракцыі «Бацькаўшчына» Андрэй Парубій.

Загрузіць яшчэ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG