Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы Радыё Свабода дорыць наведвальнікам сайту аўдыёвэрсію кнігі Юрася Бушлякова «Жывая мова».

«Жывая мова» Юрася Бушлякова — калекцыя практычных эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа.

Цягам сваёй рэдактарскай працы на Радыё Свабода аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкль радыёперадачаў і леглі ў аснову кнігі.



Кнігу Юрась дапісваў і ўдасканальваў да апошніх дзён жыцьця. Яна ўбачыла сьвет да ягоных саракавін.

Юрась Бушлякоў адышоў 4 чэрвеня 2013 году.

Кнігу ў pdf-фармаце можна спампаваць і чытаць на сайце Радыё Свабода.

Уэб-варыянт – тут.

«Жывая мова» мае ўласную старонку.


У «Золаце Свабоды» сабрана лепшае з эфіраў і сайту Радыё Свабода.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG