Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікалі сьвет дапамагчы ўкраінцам


Джон Кэры

Джон Кэры

Народ Украіны і міжнародная супольнасьць заклічуць да адказнасьці вінаватых у тым, што адбылося ва Ўкраіне, заявіў у чацьвер дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры.

Ён нагадаў, што Злучаныя Штаты ўжо пачалі ўводзіць санкцыі ў выглядзе забароны на ўезд для прадстаўнікоў Украіны, адказных за гвалт.

Гвалт павінен спыніцца, адзначыў Кэры, і ЗША недвухсэнсоўна асуджаюць стасаваньне сілавымі структурамі сілы супраць цывільных асобаў і заклікаюць неадкладна адвесьці сілавікоў.

Часу на балянсаваньне на мяжы вайны і палітычныя гульні няма — прэзыдэнт Віктар Януковіч павінен неадкладна пайсьці на сур’ёзныя перамовы зь лідэрамі апазыцыі аб стварэньні новага часовага ўраду, які павінен мець шырокую падтрымку, заявіў дзяржсакратар ЗША.

Па яго словах, якія прыводзіць прэс-служба Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША, гэта адзіны шлях да пачатку цяжкіх, але неабходных канстытуцыйных рэформаў, у якіх мае патрэбу Ўкраіна.

Кэры таксама заклікаў Узброеныя сілы Украіны «застацца вернымі сваёй зьнешпалітычнай ролі і прафэсійным традыцыям».

Ён пацьвердзіў прыхільнасьць ЗША да народу Ўкраіны і заклікаў усю сусьветную супольнасьць дапамагчы Украіне вярнуцца да стабільнасьці. «Мы будзем супрацоўнічаць са сваімі сябрамі і саюзьнікамі, каб падтрымаць у гэтыя цяжкія дні Ўкраіну і ўкраінцаў», — заявіў ён.

Народ Украіны заслугоўвае лепшага, чым бессэнсоўныя сьмерці і пакуты на вуліцах аднаго з буйных эўрапейскіх гарадоў, сказаў Джон Кэры.


ЖЫВЫ БЛОГ


XS
SM
MD
LG