Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бярыце зброю і едзьце на Майдан — экс-кіраўнік МУС Украіны


Львоў

Львоў

Экс-кіраўнік МУС Юры Луцэнка заклікаў ў Львове былых і дзейных сілавікоў са зброяй ехаць абараняць Майдан.

«Я прыехаў у Львоў, каб прывезьці ў Кіеў былых і дзейных праваахоўнікаў. На вайне, як на вайне. Два дні таму на Майдане зьявілася невялікая колькасьць зброі, з-за чаго „Беркут“ не падышоў пад самую сцэну. Толькі наяўнасьць зброі на Майдане спыніла крывавую лазьню для дзясяткаў тысячаў людзей, якая плянавалася пазаўчора. Зараз Майдан павінен мець і зброю, і халодны розум», — сказаў на львоўскім Майдане Юры Луцэнка.

Экс-міністар заклікаў ехаць у Кіеў не нападаць, а абараняць Майдан.

Львоўскія байцы «Беркуту» вярнуліся ў Львоў і ня будуць выконваць «злачынных загадаў», пра што заявіў іх кіраўнік са сцэны Майдану ў Львове.

20 лютым Вярхоўная Рада прыняла пастанову, якая забараняе правядзеньне ва Ўкраіне «антытэрарыстычнай апэрацыі», якая прадугледжвае вяртаньне ўсіх спэцаддзелаў у месцы іх пастаяннай дысьлякацыі і спыненьне блякавання ўсіх шляхоў. Пастанова таксама абавязвае СБУ і Генпракуратуру прыняць адпаведныя захады ў дачыненьні да тых грамадзянаў, якія заклікалі супраць тэрытарыяльнай цэласнасьці, а сілавікі павінны адпусьціць усіх, каго затрымлівалі, пачынаючы зь лістапада мінулага года да гэтага часу.

Па абноўленых дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у выніку сутыкненьняў паміж пратэстоўцамі і сілавікамі ў Кіеве, пачынаючы ад 18 лютага, загінулі 75 чалавек.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG