Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада забараніла «антытэрарыстычную апэрацыю»


236 народных дэпутатаў прынялі пастанову, якая забараняе правядзеньне ва Ўкраіне «антытэрарыстычнай апэрацыі», прадугледжвае вяртаньне ўсіх спэцпадразьдзяленьняў у месцы іх пастаяннай дыслякацыі і спыненьня блякаваньня ўсіх шляхоў.

Пастанова таксама абавязвае СБУ і Генпракуратуру прыняць адпаведныя меры ў дачыненьні да тых грамадзян, якія заклікалі супраць тэрытарыяльнай цэласнасьці, а сілавікі павінны адпусьціць усіх, каго затрымалі пачынаючы з лістапада мінулага года да гэтага часу.

Па словах лідэра фракцыі «Бацькаўшчына» Арсенія Яцанюка, «пасьля прыняцьця гэтай пастановы, кожны сілавік, які скарыстае зброю супраць пратэстуючых будзе злачынцам». Віцэ-сьпікер Руслан Кашулінскі, які старшыняваў на сёньняшнім пасяджэньні, у кулюарах парлямэнта адзначыў, што чакае, што на працягу гадзіны сьпікер Уладзімер Рыбак падпіша гэтую пастанову. Калі ж не, то паўстане пытаньне аб яго адстаўцы.
XS
SM
MD
LG