Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чакаецца сустрэча апазыцыі зь Януковічам пры пасьярэдніцтве эўрапейскіх міністраў


Міністры замежных спраў Польшчы, Францыі і ФРГ засталіся ў Кіеве і накіраваліся на другую за дзень сустрэчу зь прэзыдэнтам Віктарам Януковічам.

Перад гэтым яны мелі сустрэчу зь лідэрамі апазыцыі.

Каля 23 гадзін па кіеўскім часе да перамоваў зь Януковічам павінны далучыцца лідэры апазыцыі, паведаміў у эфіры тэлеканала «Інтэр» Віталь Клічко: "Мы зараз накіроўваемся ў адміністрацыю прэзыдэнта".

Перад гэтым апазыцыя здолела правесьці паседжаньне Вярхоўнай Рады, 236 галасамі прыняўшы пастанову пра вывад войскаў і міліцыі з цэнтра Кіева.
XS
SM
MD
LG