Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяскоў: Януковіч не зьвяртаўся па прытулак у Расеі


Віктар Януковіч і Ўладзімер Пуцін, архіўнае фота
Віктар Януковіч і Ўладзімер Пуцін, архіўнае фота

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў зьняпраўдзіў паведамленьні пра тое, што прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч папрасіў палітычнага прытулку ў Расеі.

«Гэта „качка“, гэта інфармацыйная партызаншчына, інфармацыйная вайна», — сказаў Пяскоў у інтэрвію тэлеканалу «Дождж».

На пытаньне, ці глядзіць Пуцін відэатрансьляцыю падзей у Кіеве, Пяскоў адказаў, што «Пуцін у меншай ступені бачыць кадры — у яго зараз няма часу глядзець тэлевізар. У вялікай ступені ён атрымлівае інфармацыю па розных каналах».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG