Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле дадзеных мэдычнай службы Майдану, на 20 лютага ў Кіеве былі забітыя ад 70 да 100 чалавек.

Пра гэта заявіў каардынатар мэдслужбы Майдану Алег Мусій «Украінскай праўдзе».

Ён адзначыў, што гэтая лічба не канчатковая, інфармацыя ўдакладняецца.

«Я асабіста даставіў у морг на Аранжарэйнай 9 целаў», — сказаў Мусій і дадаў, што ў большасьці загінулых кулявыя раненьні.

Прэс-служба Кіеўскай гарадзкой дзяржадміністрацыі паведаміла, што па стане на 15:00 у бюро судова-мэдычнай экспэртызы дастаўлены 67 трупаў.

«Сярод іх 9 чалавек памерлі ў мэдустановах, падпарадкаваных дэпартамэнту аховы здароўя Кіева», — паведамляе прэс — служба.

З 18 да 20 лютага, згодна з апэратыўнай інфармацыяй, па мэддапамогу ва ўстановы аховы здароўя зьвярнуўся 551 удзельнік Майдану. Шпіталізаваныя 332.
XS
SM
MD
LG