Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завяршыліся перамовы Януковіча з эўрапейскімі міністрамі

абноўлена

Міністры замжных спраў Германіі й Францыі Франк-Вальтэр Штайнмаер і Ляран Фабюс ідуць паўз шыхты міліцыі.
Міністры замжных спраў Германіі й Францыі Франк-Вальтэр Штайнмаер і Ляран Фабюс ідуць паўз шыхты міліцыі.
У Кіеве завяршыліся перамовы прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча зь міністрамі замежных спраў Польшчы, Германіі і Францыі.

Пра гэта напісаў прэс-сакратар польскага міністра Марцін Вайцяхоўскі у сваім Twitter’ы.

«Міністры накіроўваюцца ў прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Кіеве», — напісаў ён.

Раней прэс-сакратар паведамляў, што сустрэча пачалася больш за шэсьць гадзін таму.

Паводле СМІ, яна перарывалася з-за таго, што прэзыдэнт Украіны тэлефанаваў прэзыдэнту Расеі Ўладзімеру Пуціну.

Міністры замежных спраў Польшчы, Германіі і Францыі пасьля сустрэчы зь Віктарам Януковічам абмяркуюць сёньня ў Кіеве магчымае кампраміснае разьвязаньне канфлікту ва Ўкраіне з прадстаўнікамі ўкраінскай апазыцыі.

Пра гэта напісаў кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі у сваім Twitter’ы.

«Пасольства Эўрапейскага Звязу ў Кіеве пачне сустрэчу з апазыцыяй, каб правесьці тэставаньне прапанаванай дамовы», — напісаў ён.

Сікорскі таксама назваў шакуючай інфармацыю пра колькасьць загінулых.

Міністры, магчыма, змаглі дасягнуць кампрамісу зь Януковічам, паведамляе сайт польскай «Газэты выборчай».

Між тым польскі тэлеканал ТВН24 паведамляе, што «вымалёўваюцца шанцы на кампраміс адносна скарачэньня тэрміну кадэнцыі прэзыдэнта і парлямэнту, выпрацоўкі новай Канстытуцыі на працягу некалькіх месяцаў і прывядзеньня да прысягі новага ўраду на працягу некалькіх дзён».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG