Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пуцін навучыць цябе любіць Радзіму» — новы кліп Pussy Riot


Расейскі панк-гурт Pussy Riot выставіў у інтэрнэт відэакліп новай песьні «Пуцін навучыць цябе любіць Радзіму». У відэакліпе скарыстаныя кадры нядаўняга інцыдэнту ў Сочы, калі на ўдзельніц гурту нападаюць казакі з нагайкамі.

Pussy Riot зладзілі свой пратэст пад знакам Алімпіяды ў Сочы.

Дзьве ўдзельніцы Pussy Riot — Марыя Алёхіна і Надзея Талаконьнікава — раней адбылі двухгадовае зьняволеньне паводле абвінавачваньня ў хуліганстве за ўдзел у панк-малебне супраць Уладзіміра Пуціна, які быў наладжаны ў маскоўскім храме Хрыста Збаўцы. Яшчэ адна ўдзельніца акцыі, Кацярына Самуцэвіч, была пакараная ўмоўна.

XS
SM
MD
LG