Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13 дэманстрантаў на Майдане загінулі ў сутычках з раніцы ў чацьвер ад адзіночных агнястрэльных раненьняў, заяўляюць мэдыкі Майдану.

«Усе яны былі забітыя адным стрэлам. Ні ў кога не было дзьвюх або трох ранаў», — паведаміў агенцтву Інтэрфакс-Украіна лекар-валянтэр Дмытро Кашын.

Таксама ён зазначыў, што шматлікім параненым актывістам «пашчасьціла, ім толькі прастрэлілі руку або плячо».

Заслужаны лекар Украіны Вольга Багамолец на сваёй старонцы ў Facebook пацьвердзіла 13 сьмерцяў. «У нас за апошнюю гадзіну ўжо 13 актывістаў загінулі ад стрэлаў снайпэра», — напісала яна.

Як перадае Інтэрфакс-Украіна, параненых пратэстоўцаў на ўласным транспарце забіраюць кіяўляне і развозяць па мэдычных установах.

Целы нябожчыкаў — у гатэлі «Ўкраіна».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG