Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Францыі: ЭЗ запатрабуе ад Януковіча выбараў


Ляран Фабіюс (Laurent Fabius)

Ляран Фабіюс (Laurent Fabius)

Украінская ўлада павінна правесьці ў краіне выбары.

Пра гэта ў чацьвер у інтэрвію францускаму тэлеканалу BFM TV заявіў міністар замежных спраў Францыі Ляран Фабіюс.

«Наша мэта палягае ў тым, каб падштурхнуць украінскія ўлады да правядзеньня выбараў. Няма ніякага іншага рашэньня, акрамя як правядзеньне выбараў», — сказаў ён.

Як вядома, у чацьвер дэлегацыя ЭЗ, якая складаецца зь міністраў замежных спраў Францыі, Нямеччыны і Польшчы, прыбыла ў Кіеў, каб правесьці перамовы з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам.

Фабіюс таксама заявіў, што плянуецца ўвядзеньне кропкавых санкцыяў супраць тых, хто нясе адказнасьць за гвалт, паведамляе Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG