Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У «Беркута», які знаходзіцца пад Вярхоўнай Радай Украіны, — паніка, спэцназаўцы сыходзяць у бок мэтро «Арсенальная».

Як паведамляе УНІАН, супрацоўнікі «Беркута» крычаць, што ў мітынгоўцаў ёсьць баявыя патроны.

Журналісты, якія былі ў парлямэнце, таксама перасоўваюцца ў бок «Арсенальнай». У Марыінскім парку застаюцца прыхільнікі Антымайдану.

Вярхоўную Раду эвакуююць, зьявілася інфармацыя, што тры тысячы салдат Унутраных войскаў гатовыя здацца, але патрабуюць гарантый жыцьця.
XS
SM
MD
LG