Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН патрабуе ад уладаў Украіны прыслухацца да народа


Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун з трывогаю сочыць за падзеямі ва Ўкраіне і настойліва заклікае ўсе бакі канфлікту тэрмінова прыпыніць гвалт.

Пра гэта гаворыцца ў чарговай заяве Генсэка ААН.

У заяве Пан Гі Мун таксама заклікаў уладу «адмовіцца ад выкарыстаньня празьмернай сілы» і нагадаў пра неабходнасьці выконваць міжнародныя стандарты правоў чалавека.

«Пан Гі Мун зьвяртаецца да ўлады Ўкраіны з заклікам ужыць рашучыя дзеяньні для забесьпячэньня мірнага завяршэньня крызісу ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі і чаканьнямі народу Ўкраіны», — гаворыцца ў дакумэнце.

19 лютага штаб-кватэру ААН пікетавалі актывісты, якія патрабавалі спыніць гвалт ва Ўкраіне і неадкладна ўвесьці санкцыі супраць яго выканаўцаў.
XS
SM
MD
LG