Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Хмяльніцкім спалілі будынак СБУ


Дзевяць пажарных машын тушаць будынак абласной управы СБУ (былы КДБ) у Хмяльніцкім.

З памяшканьня эвакуіраваны 40 супрацоўнікаў. Да таго яны былі заблякаваныя пратэстоўцамі, якія атачалі будынак з другой паловы дня 19 лютага.

Як распавядаюць відавочцы, сілавікі адкрылі агонь па актывістах, якія спрабавалі трапіць у будынак. Была цяжка параненая маладая жанчына. Пратэстоўцы спрабавалі пералезьці праз плот і трапіць ва ўнутраны двор управы СБУ.

Двух пратэстоўцаў застрэлілі, сем паранілі. У адказ на такія дзеяньні сілавікоў мітынгоўцы прыцягнулі тры тралейбусы, забарыкадавалі імі выхад і закідалі ўправу бутэлькамі з запальнай сумесьсю.


XS
SM
MD
LG