Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: Мэтай уладаў ва Ўкраіне маюць быць вольныя выбары


Барак Абама

Барак Абама

Падчас прэсавай канфэрэнцыі, якая адбылася ў сераду, прэзыдэнт ЗША Барак Абама выказаў нязгоду з тым, што крызіс ва Ўкраіне зьяўляецца адлюстраваньнем супрацьстаяньня Вашынгтону і Масквы.

«Мы не разглядаем гэта як шахматную дошку часоў халоднай вайны, на якой мы супрацьстаім Расеі», — сказаў ён.

Паводле словаў Барака Абамы, асноўнай задачай улады Ўкраіны павінна быць стварэньне аб’яднанага ўраду і правядзеньне свабодных выбараў.
«Замірэньне ва Ўкраіне можа захоўвацца, але ў рэшце рэшт уладам неабходна рухацца да стварэньня ўраду згоды, няхай нават часовага. Гэта адчыніць шлях да справядлівых і свабодных выбараў, каб воля ўкраінскага народу была правільна выказаная, без таго хаосу, які мы бачым на вуліцах», — сказаў Барак Абама на прэс-канфэрэнцыі ў сераду.
XS
SM
MD
LG