Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што адбылося ва Ўкраіне за мінулую ноч і што чакаецца сёньня.

Майдан прастаяў у жорсткай аблозе спэцназу другую ноч. Штурму не было

Пад раніцу тут адбывалася ратацыя сілавікоў

ЗША ўвялі санкцыі супраць рэжыму Януковіча.

Служба бясьпекі Ўкраіны заявіла, што пачынае антытэрарыстучную апэрацыю. А раней Віктар Януковіч зьмяніў камандуючага Ўзброенымі сіламі Ўкраіны. Новым кіраўніком Генштабу і камандуючым Ўзброенымі сіламі стаў адмірал Юры Ільін.

На афіцыйным Януковіча сайце апублікаваны заклік да замірэньня і пачатку перамоваў.

Украінскія спартоўцы перакананыя: «Януковіч парушыў алімпійскае замірэньне»
Украінскія горналыжнікі адмовіліся выступаць на Алімпіядзе на знак пратэсту супраць гвалту на Майдане.

У шпіталях Кіева — не менш за 270 параненых. Паводле апошніх афіцыйных зьвестак у часе спробы разгону Майдана у ноч на 19 лютага загінула 26 чалавек.

Ва Ўкраіне сёньня жалоба па загіблых. А 9-й гадзіне чакаецца аднаўленьне перамоваў лідэраў апазыцыі і Януковіча. Павінна аднавіць сваю сэсію Вярхоўная Рада.

Сёньня Эўразьвяз разглядае ўвядзеньне санкцыяў адносна вінаватых у гвалце ў Кіеве. Учора такія санкцыі ўвялі ЗША.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG