Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Штурму ноччу ня будзе. Апазыцыя дамовілася зь Януковічам


Штурму Майдану, які сёньня плянавала ўлада, ня будзе, абвешчана замірэньне. Пра гэта заявіў лідэр «Бацькаўшчыны» Арсень Яцанюк пасьля сустрэчы лідэраў апазыцыі з прэзыдэнтам.

«Ёсьць пазытыўная навіна — штурм і зачыстка, якія плянаваліся, адменены. Зараз абвешчана замірэньне і пачатак перамоўнага працэсу для стабілізацыі сытуацыі», — цытуе словы Арсеня Яцанюка прэс-служба «Бацькаўшчыны».

Яцанюк адзначыў, што ўлады плянавалі «ўвядзеньне надзвычайнага становішча і начны штурм».

Сёньня кіраўнік СБУ Аляксандр Якіменка заявіў, што Служба бясьпекі Украіны і Антытэрарыстычны цэнтар пачынаюць падрыхтоўку да антытэрарыстычнай апэрацыі. Раней на сайце СБУ зьявілася паведамленьне аб пачатку антытэрарыстычнай апэрацыі ва Ўкраіне. Аднак пасьля гэтага паведамленьне з сайту СБУ зьнікла.

На працягу двух дзён супрацьстаяньня паміж сілавікамі і прысутнымі, загінулі некалькі дзясяткаў чалавек.
XS
SM
MD
LG