Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У шпіталях ня менш за 270 параненых, ня менш за 26 забітых


Колькасьць пацярпелых падчас беспарадкаў у Кіеве з аўторка складае каля 800 чалавек, зь іх прыкладна палова – супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Пра гэта заявіў у сераду намесьнік начальніка Галоўнага сьледчага ўпраўленьня МУС Украіны Алег Татараў. Паводле яго, зь цялеснымі пашкоджаньнямі рознай ступені цяжкасьці шпіталізаваныя 350 чалавек – цывільныя асобы і супрацоўнікі сілавых структур. Дэпартамэнт аховы здароўя Кіеўскай адміністрацыі паведаміў ўвечары ў сераду, што колькасьць загінулых на дадзены момант – 26, на лячэньні ў шпіталях знаходзяцца больш за 270 пацярпелых, у тым ліку з агнястрэльнымі раненьнямі.
XS
SM
MD
LG