Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Мы б хацелі, каб Януковіч паставіў інтарэсы народа Ўкраіны вышэй за ўсё


Джон Кэры

Джон Кэры

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША патрабуе, каб прэзыдэнт Віктар Януковіч сеў за стол перамоваў з апазыцыяй.

Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Джон Кэры 19 лютага ў Парыжы.

Ён адзначыў, што Януковіч павінен абараняць інтарэсы народа, якому ён служыць.

Кэры адзначыў, што гаворка ідзе пра ўвесь народ і пошук кампрамісу шляхам дыялёгу.

Пры гэтым Кэры заявіў, што ЗША і Эўропа разглядаюць магчымасьць увядзеньня санкцый:

«Мы разглядаем магчымасьць увядзеньня санкцый або прыняцьця іншых крокаў з мэтай стварэньня ўмоў для дасягненьня кампрамісу. Мы б хацелі, каб Януковіч згуртаваў народ, правёў дыялёг з апазыцыяй, знайшоў кампраміс і паставіў інтарэсы народа Ўкраіны вышэй за ўсё»

XS
SM
MD
LG