Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўрамайдан: цана свабоды — кроў?


Ва Ўкраіне рэзка абвастрылася супрацьстаяньне паміж уладай і нязгоднымі зь яе палітыкай людзьмі. У Кіеве адбыліся жорсткія сутычкі паміж сілавікамі і дэманстрантамі. Колькасьць ахвяраў вымяраецца дзясяткамі, пацярпелых — сотнямі. Паўстала Заходняя Ўкраіна. Перамовы паміж апазыцыяй і прэзыдэнтам, як і раней, ня маюць плёну.

Ці насамрэч дваццаць-трыццаць тысяч чалавек, ці нават увесь Кіеў, прэзэнтуюць усю Ўкраіну, выяўляюць волю ўсіх украінцаў?

Хто вінаваты ў тым, што пралілася кроў? Якую цану яшчэ заплаціць Украіна на шляху да свабоды?

Няўжо немагчыма ў сучасным сьвеце, каб праблемы мірна разьвязваліся, каб дыктатары мірна сыходзілі? Няўжо шлях да свабоды магчымы толькі праз праліцьцё крыві, і ці не занадта высокая гэта цана?

Чаму цяперашні ўкраінскі прэзыдэнт не здаецца? Ці не наблізіў Януковіч сваімі крывавымі дзеяньнямі свой жа канец? Які лёс яго чакае?

Наколькі далёкі яшчэ шлях Украіны да свабоды? Ці скароціць украінскі Майдан шлях і Беларусі да свабоды?

На гэтыя пытаньні адказваюць беларускі апазыцыйны палітык, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і аглядальнік Радыё Свабода Валер Каліноўскі. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.

>> Глядзець відэа на youtube
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG