Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што Масква робіць у Кіеве? Эфір з Аляксеем Знаткевічам ад 20:00


Служба бясьпекі Ўкраіны распаўсюдзіла заяву, што на ўсёй тэрыторыі краіны пачынаецца антытэрарыстычная апэрацыя.

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч заклікаў дэманстрантаў скласьці зброю і здацца міліцыі, а апазыцыю – «адмежавацца ад падтрымкі радыкальных сіл». У Кіеве пратэстоўцы занялі Галоўпаштамт, а таксама Дзяржкамітэт тэлебачаньня і радыё.

У бліц-аналізе – украінскі палітоляг Валер Чалы, адзін з кіраўнікоў аналітычнага Цэнтру Разумкова і дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш гавораць пра пэрспэктывы ўкраінскага канфлікту і пра ролю Масквы ў гэтым канфлікце.

Прагучыць апытаньне ў Горадні: «Хто вінаваты ў ахвярах падчас сутычак у Кіеве, за што ідзе змаганьне?»

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
XS
SM
MD
LG