Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэта вайна людзей супраць улады, — украінскі праваабаронца


Уладзімір Яворскі
Уладзімір Яворскі

Уладзімір Яворскі — украінскі праваабаронца, які жыве ў Беларусі, — лічыць, што далейшая радыкалізацыя падзеяў ва Ўкраіне можа прывесьці да расколу краіны.

«Я толькі ўчора вярнуўся ў Беларусь з Украіны. Гэта вайна людзей супраць улады. Паколькі ўлада ня ўлічвае інтарэсы людзей, яны выйшлі супраць улады, якая, на іх думку, крадзе і прыніжае іх. А супраць іх выставілі ваенізаваныя падразьдзяленьні і вялікія групы нанятых бандытаў, якія арудуюць вакол. Гэта вайна, і вайну прайграюць усе. Гэта сумна. Пакуль ніякіх пэрспэктываў выхаду з сытуацыі не відаць, на жаль.

Я бачыў шмат. З аднаго боку, у рэгіёнах усё спакойна. Ваенізаваны канфлікт падаецца нават штучным. Калі вы адыдзеце за паўкілямэтра, у вас нават ня будзе адчуваньня ваенных дзеяньняў. Людзі працягваюць жыць сваім звычайным жыцьцём.

Ёсьць палітычная барацьба аднаго з адным, і ўсе гэта разумеюць. І нават здаецца, што гэтыя ваенізаваныя дзеяньні былі інсцэнаваныя. Насамрэч было шмат правакацыяў, якія падштурхнулі людзей да жорсткіх дзеяньняў. Гэта вельмі ненатуральна для Ўкраіны. У нас не было сілавых канфліктаў. Усе дэманстрацыі, якія былі ў нас за апошнія 25 гадоў, у найгоршым выпадку сканчаліся нязначнымі бойкамі. Тое, што цяпер ёсьць сьмерці і забойствы, гэта абсалютна неверагоднае разьвіцьцё сытуацыі для нас.
Большая частка краіны падтрымлівае Майдан на сёньняшні дзень

Большая частка краіны падтрымлівае Майдан на сёньняшні дзень. Гэта зафіксавана сацыялягічнымі дасьледаваньнямі. Ёсьць частка людзей, якія радыкальна супраць. І частка людзей, якія ставяцца да гэтага абыякава — лічаць, што гэта іх ня тычыцца, яны ані ўва што ня вераць і лічаць, што нічога лепшага ня будзе.

Калі сёньня на вуліцы выйдзе хаця б паўмільёна чалавек, то сэнсу ў радыкальных дзеяньнях няма. Калі б людзі выходзілі масава і проста стаялі і нічога не рабілі, то ніхто б іх не атакаваў. Гэта б паказала ўладзе, што гэта ня проста некалькі тысяч шалёных радыкалаў, як яны думаюць.

Але гэта залежыць ад людзей: як яны адрэагуюць на гэтыя падзеі. І залежыць ад Майдана, бо сытуацыя ў любы момант можа перайсьці межы. Бо група радыкальных ці правакатыўных людзей можа прымяніць зброю супраць міліцыянтаў. Тыя прыменяць зброю са свайго боку. Загінуць сотні. І ўрэшце гэта прывядзе да развалу краіны. На захадзе ўжо сталі захопліваць органы ўлады. І пытаньне будзе толькі ў тым, дзе пройдзе мяжа».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG