Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клічко: Януковічу пара сыходзіць


Улада Віктара Януковіча павінна сысьці, бо толькі прэзыдэнт адказвае за забойствы і тэрор супраць мірных грамадзян. Пра гэта ў відэазвароце да ўкраінцаў заявіў лідэр партыі «Удар» Віталь Клічко.

«На вуліцах Кіева льецца кроў. І прычынай гэтаму — выключна дзеяньні ўлады», — заявіў ён.

«Таму ў людзей сёньня адзінае галоўнае патрабаваньне — улада Януковіча павінна сысьці. І чым раней гэта адбудзецца, тым менш крыві яна пралье. Тым хутчэй Украіна зробіць крок да цывілізаванай будучыні», — дадаў Клічко.

Лідэр «Удару» заявіў, што ўлада была нячэснай у перамовах, сваім ігнараваньнем і няшчырасьцю яна загнала людзей у сілавое супрацьстаяньне:

«Толькі Януковіч адказвае за забойствы і тэрор супраць мірных грамадзян. І толькі ён зможа гэта спыніць».
XS
SM
MD
LG