Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Францыі пра Ўкраіну: Гэта зусім блізка ад нас


На майдане
На майдане

Міжнародныя рэакцыі на апошнія падзеі ва Ўкраіне.

Нямеччына і Францыя маюць намер сёньня абмеркаваць палітычны крызіс ва Ўкраіне, у тым ліку магчымасьць увядзеньня пэрсанальных санкцыяў у дачыненьні да тых украінскіх палітыкаў і чыноўнікаў, хто вінаваты ў гібелі людзей. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Францыі Ларан Фабіус.

«Гэта жудасная сытуацыя. Гаворка ідзе пра 25 сьмерцяў, некалькі сотняў атрымалі раненьні, а гэта ў некалькіх сотняў кілямэтрах ад нас, і мы ня можам заставацца абыякавымі. І Францыя сапраўды маюць намер дзейнічаць».

Агульнае пасяджэньне ўрадаў дзьвюх краін адбудзецца ў Парыжы. Пасьля гэтага адбудзецца прэс-канфэрэнцыя лідэраў Францыі і Нямеччыны Франсуа Алянда і Ангелы Мэркель.

У чацьвер Эўразьвяз праводзіць экстранае пасяджэньне міністраў замежных спраў у Бруселі, на якім будуць разгледжаныя тыя ж пытаньні.

Да гэтага заклікалі вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан і кіраўнік Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу.

Прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Барозу, выступаючы сёньня ў Бруселі, заявіў.

«Мы асуджаем самым рашучым чынам ужываньне гвалту як спосаб вырашэньня палітычнага і інстытуцыйнага крызісу. Мы лічым, што палітычнае кіраўніцтва краіны нясе адказнасьць за гарантаваньне асноўных правоў і свабодаў. Мы заклікаем усе бакі неадкладна спыніць гвалт і пачаць сур'ёзны дыялёг. Мы лічым, што гэта адзіны спосаб адказаць на дэмакратычныя памкненьні ўкраінскага народу».

Міністар замежных спраў Швэцыі Карл Більт заявіў, што ўся адказнасьць за гібель людзей кладзецца на прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.

Расея ж, са свайго боку, усклала на ўкраінскую апазыцыю адказнасьць за дзеяньні радыкальных сіл. У заяве МЗС Расеі зьмяшчаецца патрабаваньне да ўкраінскіх апазыцыянэраў спыніць кровапраліцьце і аднавіць дыялёг з уладай «без пагроз і ультыматумаў». Сутыкненьні на захадзе Ўкраіны Масква назвала «спробай сілавога захопу ўлады» – прадстаўнік МЗС Расеі Аляксанадар Лукашэвіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG